Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Чэр 2015

Беларускі Ганна Шульгіна і Дамініка Цыплакова адкрылі спаборніцкую праграму Еўрапейскіх гульняў у Баку

"Гэты дзень запомніцца назаўсёды. Мы выступілі самыя першыя сярод усіх удзельнікаў гульняў. Спачатку не звярнулі на гэта ўвагі, але вельмі прыемна, што трапілі ў гісторыю спаборніцтваў"12 чэрвеня, Баку /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадстаўніцы сінхроннага плавання Ганна Шульгіна і Дамініка Цыплакова ўвайшлі ў гісторыю першых Еўрапейскіх гульняў у Баку, адкрыўшы ўсю спаборніцкую праграму гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ганна Шульгіна і Дамініка Цыплакова прынялі ўдзел у кваліфікацыі дуэтаў. "Для нас вельмі хвалююча стартаваць першымі на любых спаборніцтвах, тым больш такога маштабу, як Еўрапейскія гульні. Выступленнем сваім задаволены, усё выканалі сінхронна, нядрэнна па тэхніцы, спадзяёмся, зможам прайсці ў фінальную частку спаборніцтваў дуэтаў", - расказала пасля завяршэння выступлення ў кваліфікацыі Дамініка Цыплакова.

"Гэты дзень запомніцца назаўсёды. Мы выступілі самыя першыя сярод усіх удзельнікаў гульняў. Спачатку не звярнулі на гэта ўвагі, але вельмі прыемна, што трапілі ў гісторыю спаборніцтваў", - адзначыла Ганна Шульгіна.

Беларускі Ганна Шульгіна і Дамініка Цыплакова адкрылі спаборніцкую праграму Еўрапейскіх гульняў у БакуБеларускіх спартсменак у ходзе выступлення падтрымлівалі бацькі дзяўчат, якія прыбылі ў сталіцу Азербайджана пабалець за каманду па сінхронным плаванні.

Кваліфікацыйны турнір па сінхронным плаванні дуэтаў выйгралі прадстаўніцы Расіі Валерыя Філянкова і Дар'я Кулагіна - 89,2333 бала. Беларускі набралі 77,3667 бала і занялі 8-е месца, прабіўшыся ў фінал. Медалі ў гэтым відзе праграмы ў сінхронным плаванні будуць разыграны 15 чэрвеня.

Беларускі Ганна Шульгіна і Дамініка Цыплакова адкрылі спаборніцкую праграму Еўрапейскіх гульняў у БакуВечарам 12 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне адбудзецца цырымонія адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў у Баку. У склад беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця ўвойдуць прадстаўнікі нацыянальнай зборнай па акрабатыцы, боксе, барацьбе вольнай і грэка-рымскай, гімнастыцы спартыўнай, сінхронным плаванні, настольным тэнісе, трыятлоне, каратэ.

Беларускі Ганна Шульгіна і Дамініка Цыплакова адкрылі спаборніцкую праграму Еўрапейскіх гульняў у БакуПершыя Еўрапейскія гульні пройдуць з 12 па 28 чэрвеня. Больш як 6 000 атлетаў на працягу 17 дзён будуць спаборнічаць у 20 відах спорту, сярод якіх 16 алімпійскіх. У праграму ўключаны таксама баскетбол 3х3, самба, каратэ і пляжны футбол. У 11 відах будуць разыграны ліцэнзіі на Алімпіяду-2016. Найбольшая колькасць медалёў будзе ў наступных відах: плаванне (42), кулявая стральба (19), дзюдо (18). Па адным камплекце медалёў уручаць у камандных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы і пляжным футболе. Усяго барацьба будзе ісці за 253 камплекты медалёў.Беларускі Ганна Шульгіна і Дамініка Цыплакова адкрылі спаборніцкую праграму Еўрапейскіх гульняў у Баку

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі