Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Mar 2015

Беларускі фрыстайліст Дзяніс Осіпаў стаў трэцім на этапе Кубка свету ў "Раўбічах"

Беларускі фрыстайліст Дзяніс Осіпаў стаў трэцім на этапе Кубка свету ў "Раўбічах"1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На фінальным этапе Кубка свету сезона 2014/15 па лыжнай акрабатыцы фрыстайла ў "Раўбічах" беларус Дзяніс Осіпаў стаў бронзавым прызёрам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

1 сакавіка ў суперфінале мужчынскага турніру беларускі спартсмен паказаў рэзультат 114,81 бала, заняўшы трэцяе месца ў падагульняючым пратаколе. Пераможцам стаў украінскі фрыстайліст Аляксандр Абраменка (122,62 бала), а серабро ў актыве амерыканца Мака Боханана (119,91).

Беларускі фрыстайліст Дзяніс Осіпаў стаў трэцім на этапе Кубка свету ў "Раўбічах"У спаборніцтвах жанчын перамогу святкавала амерыканская спартсменка Эшлі Колдуэл (99,63), другой была яе суайчынніца Кайлі Макінан (85,30), а бронзу заваявала расіянка Вераніка Корсунава (80,04). Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова замкнула шасцёрку ўдзельніц суперфіналу з рэзультатам 57,13 бала.Этап Кубка свету ў "Раўбічах": Мак Боханан, Аляксандр Абраменка, Дзяніс Осіпаў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі