Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Jan 2017

Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір атрымаў перамогу на этапе КС у Лейк-Плэсідзе

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіён зімовай Алімпіяды-2014 у лыжнай акрабатыцы фрыстайла Антон Кушнір стаў пераможцам этапу Кубка свету сезона 2016/2017 у Лейк-Плэсідзе (ЗША), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі спартсмен у вырашальным этапе барацьбы за ўзнагароды набраў 120,36 бала, што стала лепшым рэзультатам сярод усіх фіналістаў. У лік прызёраў кубкавага этапу ўвайшлі прадстаўнік ЗША Мак Боханан (119,46) і расіянін Максім Бураў (107,32).

Антон Кушнір другі раз у сезоне ўзняўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару на этапах Кубка свету. Раней ён стаў пераможцам першага этапу КС у Кітаі. Той поспех стаў для беларуса першым пасля алімпійскага трыумфу і паўзы ў кар'еры, звязанай з лячэннем ад траўмаў мінулых гадоў.

Фіналістамі мужчынскіх спаборніцтваў у Лейк-Плэсідзе таксама былі яшчэ два беларусы. Станіслаў Гладчанка заняў 7-е месца (107,73), Максім Гусцік - 9-е (86,73). Арцём Башлакоў, які застаўся за рысай вырашальнага этапу, стаў 21-м (82,48).

Чэмпіён сочынскай Алімпіяды ўзначаліў агульны залік Кубка свету гэтага сезона сярод лыжных акрабатаў. На яго рахунку 208 балаў.

У жаночых спаборніцтвах у Лейк-Плэсідзе роўных не было амерыканцы Эшлі Колдуэл (99,63). Другой стала аўстралійка Даніэль Скот (92,00), трэцяй - расіянка Крысціна Спірыдонава (81,27). Лепшы сярод беларусак рэзультат у Аляксандры Раманоўскай (80,32; 8-е месца). Ганна Гуськова была 26-й (49,14).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі