Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Oct 2018

Беларускі фільм "Хрусталь" увайшоў у лонг-ліст прэміі "Оскар"

Беларускі фільм
Фота The Independent

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм рэжысёра Дар'і Жук "Хрусталь" увайшоў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове". Такая інфармацыя размешчана на сайце амерыканскай кінаакадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук, паведамляе БЕЛТА.

Усяго фільмы ў гэтай катэгорыі прадставілі 87 краін. У іх ліку Арменія, якая вылучыла на саісканне "Оскара" драму аб землетрасенні "Спітак" рэжысёра Аляксандра Котта. У лонг-ліст уключаны казахстанскі фільм "Айка" Сяргея Дварцавога пра лёс жанчыны-эмігранткі, вымушанай пакінуць у радзільным доме дзіця. Сярод прэтэндэнтаў таксама расійская стужка "Сабібор" Канстанціна Хабенскага, прысвечаная паўстанню ў нацысцкім лагеры смерці.

Шорт-ліст прэтэндэнтаў будзе аб'яўлены 22 студзеня 2019 года, а 24 лютага ў Галівудзе адбудзецца 91-я цырымонія ўручэння "Оскара".

Дзеянне беларускага фільма "Хрусталь" разгортваецца ў 1996 годзе, гісторыя навеяна юнацтвам самой Дар'і Жук. Дзяўчына-дыджэй, якая жыве ў Мінску, марыць пераехаць у Чыкага, каб стаць прафесіяналам. Пры афармленні дакументаў на візу яна дапускае памылку, з-за чаго ёй даводзіцца правесці тыдзень у маленькім завадскім пасёлку, жыхары якога далёкія ад нонканфармісцкага свабоднага духу.

Здымкі фільма праходзілі ў Беларусі. У яго стварэнні прымалі ўдзел кінакампанія "Дэмарш-фільм", Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", кампаніі Unfound Content, Fusion Features, Vice Films (ЗША), а таксама нямецкія і расійскія прадзюсары. Сусветная прэм'ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах. У ліпені "Хрусталь" атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні ўдастоіўся двух прызоў у конкурсе "Капрадукцыя. Акно ў свет" на фестывалі расійскага кіно "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу. У верасні карціна атрымала Грын-пры міжнароднага кінафестывалю ў Алматы - Almaty Film Festival. У Беларусі карціна выйшла ў пракат 30 жніўня.

Дар'я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям'і журналістаў. У 16 гадоў паехала ў ЗША, скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO. Рэжысёр і прадзюсар многіх кароткаметражных карцін, сярод якіх фільм "Сапраўдная амерыканка", што прымаў удзел у фестывалях па ўсім свеце і атрымаў дыплом Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2015".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі