У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Жнв 2015

Беларускі фільм "Усходні калідор" атрымлівае міжнароднае прызнанне праз 50 гадоў пасля выхаду

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм "Усходні калідор" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" атрымлівае міжнароднае прызнанне праз 50 гадоў пасля выхаду на экраны. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на кінастудыі, паказ карціны адбудзецца 25 кастрычніка бягучага года на факультэце кінематаграфіі Універсітэта штата Масачусетс ЗША.

Ініцыятары паказу - Judaic Studies, Institute for Humanities, International Institute, CREES, OVPR, LSA Organize an Event, Hatcher Graduate Library.

Фільм "Усходні калідор" быў зняты ў 1966 годзе рэжысёрам Валянцінам Вінаградавым па сцэнарыі Аляксея Кучара ў неўласцівай савецкаму кінематографу яркай экспрэсіўнай манеры. За нетрадыцыйную паэтыку карціна была аб'яўлена чужой савецкаму кінамастацтву і адпраўлена на "паліцу", а аўтары адлучаны ад работы ў кіно.

Па азначэнні арганізатараў кінапаказу, фільм "Усходні калідор" з'яўляецца "жамчужынай савецкага паэтычнага кіно". У паведамленні "Беларусьфільма" прыводзіцца цытата арганізатараў дэманстрацыі беларускай стужкі ў ЗША. "Карціна, знятая ў абсалютна экспрэсіянісцкім стылі, вызначаецца праўдзівым адлюстраваннем складанай і супярэчлівай рэальнасці акупіраванай Беларусі. Гэта адзін з вельмі нямногіх савецкіх фільмаў, у якім падзеі халакосту займаюць цэнтральнае месца, а кульмінацыяй сюжэту становіцца трагічная сцэна расстрэлу яўрэяў у Мінскім гета. Па гэтай прычыне і за непераўзыдзеную сілу і мастацкасць бачання "Усходні калідор" павінен заняць асноўнае месца ў сусветным кінематографе аб халакосце. Кінапаказ, які з'яўляецца прэм'ерным у ЗША, - спроба выратаваць гэту дзіўную стужку ад забыцця і аднавіць яе ў кінематаграфічнай гісторыі халакосту", - гаворыцца ў паведамленні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску