У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Стд 2016

Беларускі экіпаж МАЗа Сяргея Вязовіча фінішаваў 11-м на другім этапе "Дакара-2016"

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На другім этапе ралі-рэйду "Дакар", які праходзіць па дарогах Аргенціны і Балівіі, беларускі экіпаж каманды "МАЗ-СПОРТ аўта" Сяргея Вязовіча фінішаваў на 11-м месцы ў класе грузавікоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым спецучастак працягласцю 387 км (дрэннае надвор'е вымусіла скараціць маршрут) паміж гарадамі Вілья Карлас Пас і Тэрмас-дэ-Рыа-Хонда за 4 гадзіны, 18 мінут і 18 секунд пераадолеў Ханс Стэйсі з Нідэрландаў на аўтамабілі MAN, другім фінішаваў галандзец Петэр Верслейс таксама на грузавіку MAN, уступіўшы пераможцу 48 секунд. Трэцяе месца заняў яшчэ адзін галандзец Жэрар дэ Рой на Iveco. Экіпаж Сяргея Вязовіча стаў лепшым сярод трох беларускіх. МАЗ пад нумарам 507 адстаў ад Ханса Стэйсі на 11 мін 49 сек. Экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў на спецучастку 21-е месца. Эксперыментальны МАЗ, які выконвае функцыі "хуткай тэхнічкі" Уладзіміра Васілеўскага фінішаваў на другім этапе на 33-м месцы.

Ралі-рэйд "Дакар-2016" па дарогах Аргенціны і Балівіі прадоўжыцца сёння трэцім этапам. З Тэрмас-дэ-Рыа-Хонда ў Сан-Сальвадор-дэ-Жужуй удзельнікі праедуць участак, на маршруце якога прадугледжаны горны адрэзак. Унесці карэктывы ў гонку могуць толькі ўмовы надвор'я, якія застаюцца неспрыяльнымі ў Аргенціне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску