Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Лют 2019

Беларускі дыпламат стаў "Паслом года" па версіі егіпецкага часопіса

Беларускі дыпламат стаў
Фота пасольства Беларусі ў Егіпце

13 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Беларусі ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргею Рачкову ўручана ўзнагарода егіпецкага часопіса Diplomacy "Пасол года". Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства Беларусі ў Егіпце, паведамляе БЕЛТА.

Узнагарода Сяргею Рачкову прысуджана за значныя намаганні і асабісты ўклад ва ўмацаванне адносін паміж Беларуссю і Егіптам, дасягненні ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларускі дыпламат уключаны ў склад дзесяці лепшых кіраўнікоў дыпламатычных місій, адабраных з больш як 170 кіраўнікоў пасольстваў па выніках работы ў 2018 годзе экспертным камітэтам на чале з былым намеснікам міністра замежных спраў Егіпта Ніхад Аскалані. Сярод удастоеных таксама паслы Аргенціны, Германіі, Малайзіі, Партугаліі, Камеруна і іншыя.

Цырымонія ўзнагароджання Diplomacy Awards тор-25 адбылася ўпершыню. Яна прайшла ў бальнай зале "Фівы" Каірскага атэля InterContinental Semiramis, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычнага корпуса, палітычных і грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, міжнародных арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі. Узнагароды ўручаны лепшым паслам, прадпрымальнікам, палітыкам, журналістам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі