Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Май 2020

Беларускі Чырвоны Крыж сабраў на барацьбу з COVID-19 ужо больш за Br1,7 млн

Беларускі Чырвоны Крыж сабраў на барацьбу з COVID-19 ужо больш за Br1,7 млн
Фота з архiва

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансалідаваны бюджэт Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа на барацьбу з COVID-19 за два месяцы склаў прыкладна Br1748 тыс. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упершыню мы сутыкнуліся з такой надзвычайнай сітуацыяй. Не было нават плана рэагавання на яе - гэта зусім новы выклік. Але мы змаглі хутка мабілізавацца, прыцягнуць рэсурсы. Але не справіліся б, калі б не было нашай арміі валанцёраў, арганізацыйнай структуры, сістэмы менеджменту, - адзначыла Вольга Мычко. - Мы не фінансуемся за кошт сродкаў бюджэту, а існуем за кошт ахвяраванняў грамадзян, спонсараў, дабрачынцаў як унутры краіны, так і замежных. Адгукнулася Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа, каб забяспечыць валанцёраў сродкамі аховы і даць магчымасць застрахаваць нашых памочнікаў. Далучыліся агенцтвы ААН, ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА, СААЗ, Еўрасаюз (праз перафармаціраванне праектаў матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі), нацыянальныя таварыствы Чырвонага Крыжа. Унутры краіны вельмі актыўна адгукнулася грамадскасць - прыходзілі вялікія сумы грошай, часам ананімна".

Работа Чырвонага Крыжа па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруса паступова аформілася ў 4 асноўныя напрамкі. Істотныя намаганні накіраваны на тое, каб людзі, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, максімальна доўга маглі заставацца дома і абмежавалі колькасць кантактаў.

Першы напрамак дзейнасці - перафармаціраванне работы медыка-сацыяльнай службы сясцёр міласэрнасці "Дапамога", якія забяспечваюць догляд 1,5 тыс. пажылых і інвалідаў дома. Для гэтых работнікаў праведзены трэнінгі па бяспечным доступе да падапечных, яны забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы.

Другі напрамак - работа з людзьмі з групы рызыкі, якія цяпер вымушаны абмежаваць свае кантакты, каб мінімізаваць рызыку заражэння. Гэта дастаўка прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці, рэцэптаў. Пазней дабавілі дапамогу па аплаце камунальных паслуг і паслуг сувязі. Чырвоны Крыж арганізаваў рэкрутаванне валанцёраў для гэтага напрамку работы, а там, дзе свайго рэсурсу не хапае, далучаюцца валанцёры БРСМ. Паколькі сярод пастаянных памочнікаў БТЧК сёння нямала людзей ва ўзросце, так званых "сярэбраных" валанцёраў. Яны таксама пайшлі на самаізаляцыю, але не спынілі працаваць. Як расказала нацыянальны каардынатар валанцёраў COVID-19 Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Алена Русіновіч, гэтыя людзі ўключыліся ў інфармацыйную работу. Яны тэлефануюць адзін аднаму і равеснікам, якія вымушаны знаходзіцца дома, падтрымліваюць іх, распаўсюджваюць у мясцовай супольнасці інфармацыю аб прафілактыцы COVID-19 і даступнай дапамозе.

"На гэты момант у страі 1,5 тыс. валанцёраў па COVID-19. З імі заключаны пагадненні, праведзена навучанне, прадастаўлены сродкі аховы, элементы для апазнавання, - адзначыла Алена Русіновіч. - Больш за 3 тыс. даставак прадуктаў і рэцэптаў з 23 сакавіка. У сярэднім у дзень працуе 88 валанцёраў, у Мінску, вядома, больш, чым у рэгіёнах".

Стаць валанцёрам можна дыстанцыйна, сумесна з IT-кампаніяй распрацаваны спецыяльны дадатак. Акрамя запаўнення заяўкі і азнаямлення з інфармацыяй па каранавірусе кандыдат павінен выканаць тэст для праверкі засваення ведаў. Потым тэрытарыяльны каардынатар валанцёраў звязваецца з ім і далей курыруе работу.

Яшчэ адзін напрамак работы - "Добры тэлефон" для аказання псіхасацыяльнай падтрымкі. Званкі, на якія адказваюць падрыхтаваныя валанцёры (іх паступіла ўжо больш за 600) самыя розныя: ад пытанняў аб тым, як папрасіць дастаўку прадуктаў, да скаргаў на дамашняе насілле. Усім альбо аказваецца неабходная дапамога, альбо даюцца кантакты, дзе яе можна атрымаць.

Чацвёрты напрамак - дапамога ўстановам аховы здароўя і сістэме сацыяльнага абслугоўвання. Пачыналася ўсё з дастаўкі бутэляванай вады ад спонсараў у прыёмныя пакоі, паліклінікі, потым стартавала акцыя "Медабед" па дастаўцы гарачай ежы. За гэты час патрачана Br787,3 тыс. на набыццё сродкаў аховы, якія перадалі супрацоўнікам і валанцёрам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, сацыяльным работнікам тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання і персаналу ўстаноў аховы здароўя па ўсёй краіне. Усяго на барацьбу з каранавірусам патрачана Br1,3 млн.

Спонсары таксама дапамагаюць з набыццём неабходнага абсталявання. "Напрыклад, кампанія EPAM падтрымае набыццё перасовачнага рэнтген-апарата для інфекцыйнай бальніцы ў Гомелі. Гэта неабходная тэхніка для ацэнкі дынамікі праходжання захворвання. Для добрых спраў мяжы няма. Хачу сказаць дзякуй усім валанцёрам, работнікам і спонсарам, якіх вельмі шмат, Міністэрству замежных спраў, якое актыўна дапамагала ў пошуку крыніц, дзе можна закупіць сродкі індывідуальнай аховы, адгукаліся нашы паслы. Абыякавых не было", - сказала на заканчэнне Вольга Мычко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі