Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Jan 2015

Беларускі Чырвоны Крыж пачаў выдаваць ваўчары перасяленцам з Луганскай і Данецкай абласцей

28 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) пачало выдачу ваўчараў для вымушаных перасяленцаў з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях і вышуку БТЧК Дзмітрый Русакоў.

Выдача ваўчараў арганізавана з 28 студзеня ў рамках аперацыі па аказанні дапамогі ўкраінскім перасяленцам з зон канфлікту, яна ажыццяўляецца пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Ваўчары прызначаны для набыцця прадуктаў харчавання і гігіенічных сродкаў, выдаюцца перасяленцам з Украіны, якія асабліва маюць у гэтым патрэбу.

Выдача ваўчараў праводзіцца на базе абласных, гарадскіх і раённых арганізацый БТЧК. Ваўчар могуць атрымаць перасяленцы, якія нядаўна прыбылі і знаходзяцца ў асабліва цяжкім становішчы, з такіх катэгорый, як шматдзетныя сем'і, цяжарныя і кормячыя маці; адзінока пражываючыя пенсіянеры, інваліды, няпоўныя сем'і з адным і больш дзецьмі.

Усяго будзе рэалізавана для гэтых катэгорый 3 тыс. ваўчараў на агульную суму Br1 млрд 800 млн. Намінальная вартасць аднаго такога ваўчара Br600 тыс. На ваўчар можна будзе атрымаць прадукты харчавання і сродкі асабістай гігіены ў адной з гандлёвых сетак.

"Гэты механізм упершыню выкарыстоўваецца ў БТЧК, - сказаў Дзмітрый Русакоў. - Гэта дасць магчымасць больш індывідуальна падысці да задавальнення патрэб людзей, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі".

У бліжэйшы час такі механізм пры падтрымцы Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і Швейцарскага Чырвонага Крыжа будзе рэалізаваны для аказання дапамогі ў набыцці адзення і абутку. У рамках гэтага мерапрыемства будзе рэалізавана 4 тыс. ваўчараў на агульную суму Br5 млрд 400 млн. Сярод атрымальнікаў будуць прадстаўнікі тых жа - найбольш неабароненых - катэгорый перасяленцаў.

У БТЧК канстатуюць, што выдзеленых сродкаў недастаткова для аказання дапамогі ўсім, хто мае патрэбу, таму БТЧК пастаянна вядзе маніторынг патрэб бенефіцыяраў і максімальна выкарыстоўвае свае рэсурсы па пошуку дадатковых крыніц фінансавання.

Не засталіся ўбаку і жыхары Беларусі. На спецыяльны рахунак БТЧК з пачатку аперацыі паступіла Br59 млн, на якія былі закуплены прадуктовыя наборы для перасяленцаў, аказана дапамога ў часовым размяшчэнні і іншая падтрымка, у якой мелі патрэбу бенефіцыяры.

Для апрацоўкі шматлікіх пытанняў, што паступаюць ад грамадзян Украіны адносна аказання дапамогі, была поўнасцю пераарыентавана гарачая лінія БТЧК: абаненты мабільнай сувязі па кароткім нумары 201 і абаненты правадной сеткі па тэлефоне 8(017) 294-53-00 змогуць атрымаць неабходную інфармацыю аб дзейнасці БТЧК па падтрымцы жыхароў Украіны з Данецкай і Луганскай абласцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі