Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Сак 2019

Беларускі біятланіст Максім Варабей заняў 5-е месца на Універсіядзе ў Краснаярску

Беларускі біятланіст Максім Варабей заняў 5-е месца на Універсіядзе ў Краснаярску
Фота арганізатараў Універсіяды

6 сакавіка, Краснаярск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларускі біятланіст Максім Варабей заняў пятае месца ў сённяшнім спрынце на Універсіядзе ў Краснаярску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Варабей прабег 10-кіламетровую дыстанцыю за 25 мін 38,5 сек. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзняўся расіянін Эдуард Латыпаў (25 мін 1,2 сек). Сярэбраную ўзнагароду заваяваў яго партнёр па камандзе Дзмітрый Іваноў (25 мін 9,9 сек), бронза таксама ў расійскага спартсмена Мікіты Поршнева (25 мін 11,5 сек).

Яшчэ адзін беларускі страляючы лыжнік Ілья Аўсеенка размясціўся на восьмым месцы падагульняючага пратакола (26 мін 42,9 сек). Віктар Крыўко з-за траўмы не змог выйсці на трасу спартыўнага комплексу "Акадэмія біятлона".

На сённяшні дзень на рахунку беларускай зборнай на Універсіядзе два залатыя медалі ў спаборніцтвах па фрыстайле.

На сусветных студэнцкіх спаборніцтвах атлеты разыгрываюць 76 камплектаў узнагарод у 11 відах спорту: біятлоне, гарналыжным спорце, кёрлінгу, лыжных гонках, снаўбордзе, спартыўным арыентаванні на лыжах, фігурным катанні, фрыстайле, хакеі, хакеі з мячом і шорт-трэку. Удзел у спаборніцтвах прымаюць каля 3 тыс. спартсменаў больш як з 50 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі