Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Сак 2020

Беларускі біятланіст Максім Варабей стаў другім у спрынце на этапе Кубка IBU ў "Раўбічах"

Беларускі біятланіст Максім Варабей стаў другім у спрынце на этапе Кубка IBU ў
Максім Варабей

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Максім Варабей заняў другое месца ў спрынтарскай гонцы на фінальным этапе Кубка IBU па біятлоне, які праходзіць у "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Варабей уступіў лідару гонкі 5,2 сек. Лепшы час паказаў нарвежскі біятланіст Сіверт Гутарм Бакен, які пераадолеў дыстанцыю на 10 км за 27 мін 56,2 сек. На трэцяй пазіцыі размясціўся нарвежац Эндрэ Стрэмсхейм (адставанне 34,5 сек).

Іншыя спартсмены зборнай Беларусі паказалі наступныя вынікі: Віктар Крыўко стаў 26-м, Ягор Казарынаў - 38-м.

Усяго фінішаваў 71 спартсмен.

Прадстаўніца зборнай Беларусі Адэліна Сабітава ў аналагічнай гонцы сёння размясцілася на 27-м радку падагульняючага пратакола. Перамогу святкавала шведская спартсменка Элізабет Хегберг.

Прадоўжыцца фінальны этап Кубка IBU 5 сакавіка спрынтам у дзяўчат (11.00) і юнакоў (14.00). Гонкі будуць праводзіцца з 20-секундным інтэрвалам старту. Закрыюць спаборніцкую праграму 6 сакавіка гонкі з масавым стартам у жанчын (11.00) і мужчын (13.30).

У фінальным этапе Кубка IBU прымае ўдзел 151 спартсмен з 31 краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі