У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліс 2018

Беларускі барэц Антон Курс заваяваў бронзу маладзёжнага ЧС у Бухарэсце

Беларускі барэц Антон Курс заваяваў бронзу маладзёжнага ЧС у Бухарэсце

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Антон Курс заваяваў бронзавую ўзнагароду на маладзёжным чэмпіянаце свету (U-23) па грэка-рымскай барацьбе ў Бухарэсце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі да 87 кг ён быў мацнейшы за атлета з ЗША Джорджа Сайкса і фіна Тоні Метсамякі. У 1/4 фіналу беларус прайграў Даніэлю Хечаварыа з Кубы. У суцяшальным раўндзе Антон Курс перамог Ёана Дзімітрава з Балгарыі і расіяніна Газі Халілава. Пераможцам у катэгорыі да 87 кг стаў Сямён Новікаў з Украіны.

Маладзёжны чэмпіянат свету па барацьбе праходзіць у сталіцы Румыніі да 18 лістапада. Беларусы будуць таксама прадстаўлены ў барацьбе вольным стылем і жаночай барацьбе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс