У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Снж 2014

Беларускі балет адпраўляецца ў калядны тур па гарадах Германіі і Аўстрыі

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі балет 10 снежня адпраўляецца ў калядны тур па гарадах Германіі і Аўстрыі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Гэта штогадовая традыцыя, балетная трупа Вялікага тэатра кожны год праводзіць снежань і студзень далёка ад дому, прадстаўляючы еўрапейцам самыя святочныя спектаклі са свайго рэпертуару - "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок" Пятра Ільіча Чайкоўскага.

Гэты калядны тур пачнецца ў нямецкім горадзе Людвігсбург - раённым цэнтры, размешчаным у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Да надыходу 2015 года беларускія артысты пабываюць у Мюнхене, Берліне, Дортмундзе, Гамбургу, Эсене, Байрайце, Штутгарце і Гановеры. У студзені балетная трупа прадставіць свае спектаклі ў Франкфурце, Лейпцыгу, Любеку, Каселі, Кёльне і Брэмене. Убачаць балеты "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок, або Яшчэ адна Калядная гісторыя" і жыхары Аўстрыі: маршрут Вялікага тэатра Беларусі пройдзе праз галоўныя культурныя цэнтры гэтай краіны - Зальцбург і Вену.

Гастролі прадоўжацца паўтара месяца і завершацца 21 студзеня. За гэты час артысты 15 разоў пакажуць еўрапейскай публіцы "Лебядзінае возера" і 18 разоў выканаюць балет "Шчаўкунок, або Яшчэ адна Калядная гісторыя". У галоўных партыях у спектаклях выступаюць вядучыя салісты балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі: народная артыстка Беларусі Вольга Гайко, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Антон Краўчанка, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Канстанцін Геронік, Такатошы Мачыяма, Ігар Аношка, Надзея Філіпава, Людміла Хітрова, Яна Штангей, салісты Ягор Азаркевіч, Наталля Рабцава, Вікторыя Трэнкіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску