У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Крс 2018

Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў стаў чэмпіёнам Еўропы сярод моладзі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў стаў чэмпіёнам Еўропы сярод моладзі да 22-х гадоў у вагавой катэгорыі да 60 кг. Турнір завяршыўся ў румынскім Таргу-Жыу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку за залаты медаль атлет з Маладзечна атрымаў перамогу аднагалосным рашэннем суддзяў (5:0) над расійскім баксёрам Альбертам Батыргазіевым. У другім раўндзе Дзмітрый Асанаў нанёс некалькі ўдараў, якія ў многім і вырашылі рэзультат паядынку.

На шляху да фіналу беларус быў мацнейшы за прадстаўніка Турцыі Ніхата Екінчы, а ў 1/2-й перамог Атара Наверыяні з Грузіі.

У кар'еры Дзмітрыя Асанава залаты медаль маладзёжнага чэмпіянату Еўропы - адзін з самых значных. Раней ён станавіўся сярэбраным прызёрам першых Еўрапейскіх гульняў у Баку, бронзавым медалістам дарослага чэмпіянату свету 2015 года. Абедзве ўзнагароды ён заваяваў у больш лёгкай вагавой катэгорыі да 56 кг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску