Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2021

Беларускі анімацыйны фільм "263 ночы" пакажуць да Дня Перамогі ў музеі ВАВ

Беларускі анімацыйны фільм
Фота з архiва

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзейны некамерцыйны паказ анімацыйнага фільма "263 ночы", прымеркаваны да святкавання Дня Перамогі, пройдзе 7 мая ў 15.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

"263 ночы" - міжнародны праект Беларусі, Расіі і Ізраіля, заснаваны на рэальнай гісторыі групы з 26 яўрэяў, якія спрабавалі выжыць у выкапаным імі склепе ў страшныя гады фашысцкай акупацыі і стварэння гета. 263 ночы ў падзямеллі, без магчымасці выбрацца, з рызыкай кожны дзень быць знойдзенымі і знішчанымі", - расказалі ў ведамстве.

Рэжысёр мультфільма - Ірына Тарасава, аўтар сцэнарыя - Канстанцін Андрушачкін. Мастаком-пастаноўшчыкам выступіла Ганна Емяльянава, кампазітарам - Юрый Павалоцкі, гукарэжысёр - Віктар Морс. У ролі апавядальніка за кадрам - народны артыст Расіі Арыстарх Ліванаў.

Арганізатары паказу - Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У Мінкультуры дадалі, што ўжо ў ліпені "263 ночы" гледачы змогуць убачыць на юбілейным, XXX Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Сусветная прэм'ера анімацыйнага фільма адбудзецца летам адначасова ў Беларусі, Расіі і Ізраілі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі