Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Чэр 2019

"Беларусьфільм" дапамог з рэквізітам для папулярнага серыяла "Чарнобыль"


3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кінастудыя "Беларусьфільм" можа адначасова здымаць 6-8 мастацкіх карцін, а таксама дакументальнае і анімацыйнае кіно - да 40 работ розных фарматаў, паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Уладзімір Карачэўскі таксама расказаў, што "Беларусьфільм" дапамог з рэквізітам для папулярнага міні-серыяла "Чарнобыль". "Калегі, якія здымалі фільм, добра ведаюць багатую касцюмерную, зброевую і рэквізітарскую базу "Беларусьфільма", і выкарысталі нашы магчымасці", - адзначыў ён.

Цяпер у вытворчасці на кінастудыі знаходзіцца сем карцін, стварэнне яшчэ чатырох будзе пачата да канца года. "Планы ў нас вялікія, - падкрэсліў Уладзімір Карачэўскі. - Шукаем добры сцэнарый для фільма пра сучасную Беларусь. Мне здаецца, гэта тэма ў нас патрабуе дапрацоўкі. Нам ёсць чым ганарыцца".

Ён таксама расказаў аб стварэнні карціны "Янка Купала". У фільме задзейнічаны беларускія акцёры і толькі адзін запрошаны акцёр (родам з Латвіі, але які мае беларускія карані). Ён і сыграў класіка. На галоўную ролю было прапанавана больш за 30 кандыдатур. "Плануем восенню пачаць фестывальную гісторыю фільма", - дадаў Уладзімір Карачэўскі.

Ён адзначыў, што кінаіндустрыя ў сучасным свеце не проста здымкі фільмаў, але і папулярызацыя краіны, яе пазіцыянаванне. Напрыклад, здымкі "Гульні прастолаў" у Харватыі і Чарнагорыі абудзілі цікавасць да гэтых краін у турыстаў. "Мы павінны адкрываць нашу краіну для кінавытворцаў з усяго свету. Трэба ствараць асобную праграму (і такі вопыт ёсць ва ўсіх нашых суседзяў) і, першае, разгледзець магчымасць увядзення сістэмы рыбейтаў (вяртанне кінакампаніям часткі затрат на вытворчасць фільмаў. - Заўвага БЕЛТА). Мы пачалі работу над гэтым", - адзначыў Уладзімір Карачэўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі