Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Сак 2021

Беларусам прапануюць далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі" 27 сакавіка

Беларусам прапануюць далучыцца да акцыі
Фота з архiва

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам прапануюць далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі" і адключыць святло 27 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

"Гадзіна Зямлі" - гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час гасне падсветка самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У 2021 годзе ў Беларусі акцыя пройдзе ўжо 13-ы раз. "Мэта "Гадзіны Зямлі " не ў тым, каб сэканоміць электрычнасць. Гэта акцыя - гэта сімвал беражлівага і адказнага стаўлення да прыроды", - растлумачылі ў дэпартаменце.

У мінулым годзе толькі ў Мінску была адключана падсветка такіх знакавых аб'ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ЦУМ, гандлёвы цэнтр "Сталіца", гасцініца "Беларусь".

"Каб далучыцца да найбуйнейшай экалагічнай акцыі свету, трэба проста выключыць святло ў сваім доме 27 сакавіка з 20.30 да 21.30. Выключыць святло на гадзіну - нескладана, але за такім сімвалічным дзеяннем стаіць жаданне і магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя прывычкі", - адзначылі ў дэпартаменце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі