У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Крс 2015

Беларусь з'яўляецца самай папулярнай у расійскіх турыстаў сярод краін СНД

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца самай папулярнай у расійскіх турыстаў сярод краін СНД. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі сэрвіс анлайн-браніравання атэляў Oktogo.ru.

У 2015 годзе ў рэйтынгу папулярнасці ў расійскіх турыстаў лідзіруе Беларусь. Далей ідуць Украіна, Казахстан, Азербайджан, Арменія, Узбекістан, Малдова, Кыргызстан і Таджыкістан.

Статыстыка паказвае, што ў 2015 годзе ў Беларусь расіяне зрабілі 40 працэнтаў усіх паездак па СНД. У Беларусь расійскія турысты, якія арганізуюць свой адпачынак самастойна, прыязджаюць сёлета ў сярэднім на тры дні.

У топ-10 самых папулярных гарадоў СНД па паездках расійскіх турыстаў у 2015 годзе ўваходзяць адразу тры беларускія гарады - Мінск, які размясціўся на першым радку рэйтынга, Брэст і Віцебск. Таксама ў топ-10 трапілі Кіеў, Баку, Алматы, Ерэван, Астана, Ташкент, Львоў.

Сярод гарадоў СНД самыя працяглыя паездкі ў 2015 годзе расіяне зрабілі ў сталіцу Узбекістана - Ташкент - у сярэднім на пяць дзён, а самыя кароткія - у Брэст - на паўтара дня. Самым дарагім горадам СНД па затратах расіян на пражыванне стала сталіца Казахстана - Астана, а самым бюджэтным - беларускі Віцебск.

Рэйтынг складзены паводле даных броняў гасцініц расіянамі ў краінах СНД у 2015 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс