У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2015

Беларусь узнялася да 36-га месца ў рэйтынгу па індэксе развіцця ІКТ

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь узнялася да 36-га месца ў рэйтынгу Міжнароднага саюза электрасувязі па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і камунікацый.

"Міжнародны саюз электрасувязі прадставіў сёмую штогадовую справаздачу пад назвай "Вымярэнне інфармацыйнага грамадства" (выданне за 2015 год), дзе апублікаваў рэйтынг па індэксе развіцця ІКТ. За апошнія 5 гадоў Беларусь узнялася ў гэтым рэйтынгу на 14 пазіцый. За год мы палепшылі свае пазіцыі на 2 пункты і займаем ужо 36-е месца, па-ранейшаму апярэджваючы Расію (45-е месца) і Казахстан (58-е месца)", - адзначылі ў прэс-службе.

Узначальвае рэйтынг нязменны лідар Рэспубліка Карэя, пры гэтым значэнне яе індэкса развіцця ІКТ вырасла з 8,64 (у 2010 годзе) да 8,93. Таксама ў першую дзясятку рэйтынгу за 2015 год увайшлі восем краін з Еўропы (Данія, Ісландыя, Злучанае Каралеўства, Швецыя, Люксембург, Швейцарыя, Нідэрланды і Нарвегія), і адна - з Азіі (Ганконг, Кітай).

У прэс-службе падкрэслілі, што Беларусь адзначана экспертамі як краіна, якая дынамічна развіваецца, у якой на працягу пяці гадоў назіраўся істотны рост узроўню пранікнення рухомай шырокапалоснай сувязі нараўне з пэўным ростам долі домагаспадарак, якія маюць камп'ютар, і домагаспадарак, якія маюць доступ у інтэрнэт, паласы прапускання міжнароднага інтэрнэт-трафіка на аднаго карыстальніка, а таксама колькасці абанентаў сотавай рухомай электрасувязі.

"Дасягнутыя вынікі чарговы раз пацвярджаюць правільнасць, актуальнасць і своечасовасць рэалізацыі ключавых мерапрыемстваў падпраграмы "Нацыянальная інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура", што рэалізуецца па Нацыянальнай праграме паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады", - канстатавалі ў прэс-службе ведамства.

"У гэтай справаздачы прааналізаваны дасягненні ў галіне ІКТ за апошнія пяць гадоў як па шасці рэгіёнах дзейнасці Бюро развіцця электрасувязі Міжнароднага саюза электрасувязі (Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, арабскіх дзяржаў, Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і Еўропы), так і па 167 эканоміках свету. Вынікі аналізу паказваюць, што за перыяд з 2010 па 2015 год усе краіны, уключаныя ў рэйтынг, палепшылі свае паказчыкі па індэксе развіцця ІКТ, што сведчыць аб бесперапынным развіцці глабальнага інфармацыйнага грамадства", - падкрэслілі ў Мінсувязі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску