Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2016

Беларусь узначальвае рэйтынг папулярных у расіян краін на майскія святы

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь узначальвае рэйтынг краін, папулярных для падарожжаў расійскіх турыстаў на майскія святы. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.

Акрамя Беларусі ў топ-10 замежных краін у расіян таксама ўваходзяць Чэхія, Італія, Іспанія, Тайланд, Грэцыя, Латвія, Эстонія, Літва і Германія.

У першую дзясятку папулярных замежных гарадоў для паездак на майскія святы ўваходзяць Мінск, Прага, Рым, Рыга, Барселона, Вільнюс, Талін, Хельсінкі, Баку і Браціслава. У Мінск расійскія турысты ў асноўным браніруюць паездкі на тры дні і патрацяць на пражыванне ў сярэднім 3 тыс. расійскіх рублёў за суткі, а за мяжой - амаль 6,4 тыс. расійскіх рублёў.

Танней за ўсё паехаць на майскія за мяжу ў беларускі Брэст, дзе за пражыванне турысты заплацяць менш за 2 тыс. расійскіх рублёў за суткі, а даражэй за ўсё - у Венецыю і Ганконг (больш за 12 тыс. расійскіх рублёў).

Рэйтынг складзены паводле даных броні атэляў для пражывання з 30 красавіка па 9 мая 2016 года турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі