Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Лют 2023

Беларусь у 2022 годзе наведалі 1,4 млн замежных турыстаў

Беларусь у 2022 годзе наведалі 1,4 млн замежных турыстаў
Фота з архiва

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2022 годзе наведалі 1,4 млн замежных турыстаў. Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме, начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Кацярына Нікіціна на прэс-канферэнцыі "Новы турыстычны сезон - 2023. Куды паехаць адпачыць? Каляндар падзей і актуальныя маршруты па Беларусі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць пра ўнутраны турызм, колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў - грамадзян Беларусі, якія падарожнічалі па краіне ў мінулым годзе, паводле аператыўных даных, склала 1,33 млн чалавек. Нашу краіну наведалі 1,4 млн замежных турыстаў. У гасцініцах і іншых месцах размяшчэння спыняліся каля 2,5 млн чалавек, што амаль у 1,5 раза больш, чым у 2021 годзе", - сказала Кацярына Нікіціна.

Таксама станоўчая дынаміка назіраецца і па асобных відах турызму. Напрыклад, на санаторна-курортным лячэнні ў Беларусі на працягу 2022 года пабывалі 188 тыс. чалавек. Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі наведалі 1,33 млн чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі