Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Aug 2016

Беларус Станіслаў Шчарбачэня выйшаў у паўфінал лодак-адзіночак на Алімпіядзе

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Станіслаў Шчарбачэня выйшаў у паўфінал спаборніцтваў Алімпіяды па акадэмічным веславанні ў класе лодак-адзіночак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінальным заездзе ён заняў 3-е месца з рэзультатам 6 мін 55,19 сек, што дало магчымасць кваліфікавацца ў паўфінальны этап.

Сёння ў чвэрцьфінале жаночых адзіночак таксама чакаецца выступленне легендарнай беларускай спартсменкі Кацярыны Карстэн.

Прадоўжыць свой шлях на Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра ў сённяшніх заездах беларускі экіпаж жаночай двойкі парнай Юлія Бічык / Таццяна Кухта, якія пазмагаюцца за выхад у фінал.

У суцяшальных заездах будуць змагацца за месцы ў паўфінале айчынныя экіпажы жаночай двойкі расхіннай (Іна Нікуліна / Алена Фурман), а таксама мужчынскай чацвёркі расхіннай (Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап).

Імёны першых чэмпіёнаў і прызёраў у акадэмічным веславанні стануць вядомы 10 жніўня. Усяго ў гэтым відзе спорту будзе разыграна 14 камплектаў узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі