У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Ліп 2015

Беларусь стала самым бюджэтным напрамкам для адпачынку расіян з дзецьмі ў высокі летні сезон

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стала самым бюджэтным напрамкам для адпачынку расіян з дзецьмі ў высокі летні сезон - у ліпені і жніўні. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі сэрвіс анлайн-браніравання атэляў Oktogo.ru.

Акрамя Беларусі ў першую дзясятку самых папулярных краін у расіян для падарожжаў з дзецьмі ў высокі летні сезон увайшлі Іспанія, Італія, Турцыя, Балгарыя, Грэцыя, Партугалія, Чэхія, Кіпр і Францыя.

Пры гэтым у топ-3 самых эканамічных замежных напрамкаў у расіян у высокі летні сезон уваходзяць Беларусь (56 еўра за пражыванне ў суткі), Польшча (58 еўра) і Грузія (60 еўра), а самым дарагім - Францыя (у сярэднім больш як 160 еўра у суткі).

Oktogo.ru - вядучы расійскі сэрвіс анлайн-браніравання атэляў, на сайце якога прадстаўлена больш як 350 тыс. атэляў па ўсім свеце і самая вялікая колькасць расійскіх гасцініц - 8 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс