Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Май 2017

Беларусь прыме ў жніўні на аздараўленне 80 сірыйскіх дзяцей

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для арганізацыі адпачынку ў краіне сірыйскіх дзяцей у жніўні 2017 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аздараўленне ў рэспубліцы з 14 па 28 жніўня пройдуць 80 дзяцей з Сірыі. Прычым адна палавіна з іх будзе аздараўлівацца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" за кошт рэспубліканскага бюджэту, другая будзе адпачываць у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Крынічка" філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" за кошт сродкаў мясцовага бюджэту Мінска.

У праграму адпачынку будуць уключаны аздараўленчыя і забаўляльныя мерапрыемствы, экскурсійная праграма, накіраваная на азнаямленне з беларускімі традыцыямі і культурай.

Рэалізацыя праекта па аздараўленні сірыйскіх дзяцей у Беларусі стане паслядоўным прадаўжэннем канструктыўнага развіцця беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва, а таксама аказання гуманітарнай дапамогі. Гэта будзе садзейнічаць фарміраванню дружалюбных адносін паміж беларускімі і сірыйскімі дзецьмі, умацаванню пазітыўнага іміджу нашай краіны за мяжой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі