Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліс 2013

Беларусь прэзентуе ЧС-2014 па хакею на буйнейшай турыстычнай выстаўцы WTM у Лондане

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прэзентуе ЧС-2014 па хакею на буйнейшай турыстычнай выстаўцы World Travel Market (WTM), якая праходзіць у Лондане. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгу Нацыянальнага агенцтва па турызму Кацярына Ліпень.

На адзіным нацыянальным стэндзе прадстаўлены Нацыянальнае агенцтва па турызму, гасцініца "Планета", тураператар "Віяпаль" і турыстычная кампанія "Прайм Тур". "Тэма ЧС-2014 па хакею ў Мінску была галоўнай пры афармленні стэнда як у мінулым, так і ў гэтым годзе. На нашым стэндзе прадстаўлена прадукцыя з сімволікай спартыўнага форуму, а таксама інфармацыйныя матэрыялы", - адзначыла Кацярына Ліпень.

Нацыянальнае агенцтва па турызму ў час выстаўкі правядзе сустрэчы з тураператарамі і прадстаўнікамі турбізнесу, якія займаюцца папулярызацыяй рэгіёнаў. "Адной з мэт перагавораў стане ўключэнне Беларусі ў розныя міжнародныя турыстычныя маршруты", - праінфармавала спецыяліст. НАТ у час выстаўкі плануе таксама наладзіць кантакты з аналагічнымі замежнымі структурамі, якія займаюцца развіццём турызму ў сваіх краінах, і сродкамі масавай інфармацыі.

Работа выстаўкі прадоўжыцца па 7 лістапада.

World Travel Market з'яўляецца буйнейшай іміджавай падзеяй у сферы сусветнага турызму і прыцягвае вялікую колькасць прафесійных удзельнікаў турыстычнага рынку. Штогод экспазіцыю наведваюць больш як 50 тыс. спецыялістаў, у рабоце выстаўкі ўдзельнічаюць каля 5,5 тыс. кампаній-экспанентаў, якія прадстаўляюць амаль 200 краін. Асаблівую ўвагу на выстаўцы ў гэтым годзе арганізатары ўдзеляць тэхналогіям падарожжаў, элітным турам і дзелавым паездкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс