Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Кст 2016

Беларусь прэтэндуе на перамогу ў дзвюх намінацыях рэйтынгу National Geographic Traveler

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прэтэндуе на перамогу ў дзвюх намінацыях рэйтынгу National Geographic Traveler Awards 2016. Галасаванне праходзіць на сайце часопіса National Geographic Россия, паведамляе БЕЛТА.

Лепшыя турыстычныя напрамкі выберуць у 23 намінацыях. Беларусь прадстаўлена ў дзвюх з іх - "Агратурызм" (у працэсе галасавання папярэдне паднялася на 2-е месца) і "Аздараўленчы адпачынак" (уваходзіць у топ-5). Зрэшты, у працэсе галасавання можна пазначаць свой варыянт адказу, так што не выключана, што Беларусь можа атрымаць галасы і ў іншых намінацыях.

Турысты выберуць таксама лепшыя напрамкі для пляжнага, сямейнага, гарналыжнага, экскурсійнага, прыгодніцкага, экзатычнага і экаадпачынку. Будзе названа краіна, падарожжа ў якую можна лічыць лепшым гастранамічным турам, а таксама краіна, якая з'яўляецца турыстычным адкрыццём года. У час галасавання вызначацца лепшыя міжнародная і расійская авіякампаніі, аэрапорт, інтэрнэт-сэрвіс, сетка атэляў, пляжны атэль, круізы і перадача аб падарожжах. Некалькі намінацый прысвечаны выбару лепшых напрамкаў унутры Расіі.

Анлайн-галасаванне прадоўжыцца па 6 лістапада ўключна.

Як паведамлялася, у 2015 годзе Беларусь заняла другое месца ў намінацыі "Агратурызм".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі