Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Jan 2015

Беларусь прадставіць у 2015 годзе на выстаўках за мяжой 9 нацыянальных экспазіцый

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіць у 2015 годзе на міжнародных выстаўках за мяжой 9 нацыянальных экспазіцый. Апаведны план нацыянальных выставак (экспазіцый) на бягучы год зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1293 ад 31 снежня 2014 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У прыватнасці, у студзені нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы "Зялёны тыдзень" у Берліне. Традыцыйна Беларусь прымае ўдзел і ў Гановерскай прамысловай выстаўцы-кірмашы, якая адбудзецца ў Германіі ў красавіку.

Рэспубліка будзе прадстаўлена на такіх форумах, як сусветная выстаўка "Экспа-2015" у Мілане (Італія, май-кастрычнік), міжнародная выстаўка харчовай прамысловасці "Ворлд Фуд Азербайджан" (Баку, май), Паўднёваафрыканская міжнародная шматпрофільная выстаўка "SAITEX&Big7" (ПАР, чэрвень). На Камбаджыйскім міжнародным кірмашы прамысловага абсталявання ў горадзе Пнампень беларускія прадпрыемствы прадставяць сваю прадукцыю ў жніўні. У верасні-кастрычніку плануецца ўдзел Беларусі ў міжнародным тэхнічным кірмашы "Інтэрнэшнл Тэкнікал Фэйр" (Плоўдзіў, Балгарыя), а таксама ў міжнародным прамысловым форуме "Расійскі прамыслоўца" (Санкт-Пецярбург, Расія).

Завершыцца год удзелам айчынных арганізацый у спецыялізаванай выстаўцы "Машынабудаванне. Металаапрацоўка. Казань" у снежні 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі