Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Жнв 2019

Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на VIII Пекінскім міжнародным біенале

Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на VIII Пекінскім міжнародным біенале
Фота з архіва

28 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі 30 жніўня адкрыецца на VIII Пекінскім міжнародным біенале, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Нацыянальны павільён прадставіць 25 работ беларускіх мастакоў і скульптараў, выкананых у лепшых традыцыях акадэмічнай школы беларускага выяўленчага мастацтва з апорай на аўтэнтычныя традыцыі народнай культуры і з улікам найноўшых тэндэнцый сучаснага мастацтва. У экспазіцыю ўвойдуць творы Адама Глобуса, Захара Кудзіна, творчага аб'яднання "Дэкатэка" (Вера Ягоўдзік, Вольга Конева, Юлія Карзунова), Вольга Орсік, Андрэй Асташоў, Аляксандр Шапо, Ілона Касабука, Юрый Якавенка, Сяргей Сялецкі, Таццяна Радзівілка, Сяргей Грыневіч. Сярод экспанатаў - жывапіс, ручная і тыражная графіка, скульптура, ткацтва.

Гледачы змогуць убачыць як шырокую стылявую панараму, так і розныя пакаленні беларускага мастацтва, якія сфарміравалі сваю мастацкую мову ў розных умовах і гістарычных перыядах. Прысутнасць унікальных аўтарскіх сусветаў у адной экспазіцыі дае магчымасць зрабіць падарожжа ў сучаснае мастацтва Беларусі і зразумець, што асноўнымі тэмамі з'яўляюцца гуманістычныя ідэалы - хараство, гармонія, каштоўнасць чалавечага жыцця і вера ў дабро.

Арганізатарам мерапрыемства, якое прадоўжыцца па 23 верасня, выступіла галерэя ХО-gallery пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Пекінскае міжнароднае мастацкае біенале з'яўляецца адным з буйнейшых у свеце культурных форумаў і пляцовак па куплі-продажы твораў мастацтва. У біенале ў бягучым годзе таксама прымуць удзел ЗША, Рэспубліка Карэя, Новая Зеландыя, краіны - члены Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Іспанія і дзяржавы Лацінскай Амерыкі. Біенале пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Кітая ў Пекіне. Тэма мерапрыемства - "Разнастайны свет і адзіны лёс".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі