Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2016

Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на кірмашы "В'етнам ЭКСПА-2016"

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на кірмашы "В'етнам ЭКСПА-2016" з 13 па 16 красавіка, паведамілі БЕЛТА ва УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

"Нацыянальная экспазіцыя Беларусі ў В'етнаме прадставіць прадукцыю, тавары і паслугі такіх галін, як машынабудаванне і прамысловае абсталяванне, сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць, хімічная прамысловасць, будаўнічыя матэрыялы, лёгкая прамысловасць, ахова здароўя, інфармацыйныя тэхналогіі і тэлекамунікацыі", - сказалі ў "Белінтэрэкспа".

Экспанентам прадставіцца магчымасць прыняць удзел у беларуска-в'етнамскіх дзелавых мерапрыемствах, якія арганізуюцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з пасольствам Беларусі ў В'етнаме. Патэнцыяльныя партнёры беларускіх прадпрыемстваў будуць запрошаны да наведвання нацыянальнай экспазіцыі і правядзення дзелавых сустрэч і перагавораў.

"Удзельнікі нацыянальнай экспазіцыі атрымаюць магчымасць для выхаду на рынкі В'етнама і іншых краін Паўднёва-Усходняй Азіі, устанаўлення новых дзелавых кантактаў, даследавання канкурэнтнага асяроддзя ў рэгіёне, комплекснага вырашэння шырокага спектра маркетынгавых задач", - адзначылі ў "Белінтэрэкспа".

"В'етнам ЭКСПА" - адзін з буйнейшых універсальных гандлёва-эканамічных кірмашоў Паўднёва-Усходняй Азіі, штогод праводзіцца з 1990 года. Традыцыйна ў ім удзельнічаюць кампаніі з ЗША, Кітая, Расіі, краін СНД, ЕС, Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2015 годзе на кірмашы былі прадстаўлены 600 кампаній з 29 краін, а таксама 7 нацыянальных экспазіцый.

В'етнам уваходзіць у лік ключавых партнёраў Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэта дзяржава з колькасцю насельніцтва больш як 90 млн чалавек з'яўляецца членам Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН), што дае магчымасць пашырыць межы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі, узаемадзейнічаючы з краінамі - партнёрамі В'етнама (Інданезія, Малайзія, Сінгапур, Тайланд, Філіпіны, Бруней, Лаос, М'янма, Камбоджа). Агульная колькасць насельніцтва краін АСЕАН складае амаль 500 млн чалавек.

У маі 2015 года паміж дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза і В'етнамам падпісана пагадненне аб свабодным гандлі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі