Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Кст 2016

Беларус Павел Санковіч атрымаў перамогу на дыстанцыі 100 м на спіне на этапе Кубка свету па плаванні

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Павел Санковіч атрымаў перамогу на дыстанцыі 100 м на спіне ў 25-метровым басейне на этапе Кубка свету па плаванні, які праходзіць у Дубаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальны заплыў беларус выйшаў з чацвёртым рэзультатам, аднак у фінале змог абысці на фінішы сваіх асноўных канкурэнтаў. Час Паўла Санковіча - 50,20 сек. Другое месца на дыстанцыі 100 м на спіне заняў аўстраліец Бобі Харлі - 50,29 сек, бронзавым прызёрам стаў Такешы Кавамота з Японіі - 50,68 сек.

Адзін з лідараў беларускай каманды на турніры ў Дубаі абнавіў і нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем, заняўшы трэцяе месца (52,44 сек). Ранейшае дасягненне (53,46 сек) таксама належала яму. Пераможцам стаў на 100 м комплексам стаў расіянін Уладзімір Марозаў (51,06 сек).

Павел Санковіч паспяхова выступіў і на папярэднім этапе ў Пекіне, дзе на яго рахунку залаты медаль на дыстанцыі 50 м на спіне (23,18 сек), сярэбраная ўзнагарода на дыстанцыі 100 м на спіне (50,26 сек) і трэцяе месца ў фінале заплыву на 100 м батэрфляем (50,64 сек).

На еўрапейскіх этапах Кубка свету ў 25-метровым басейне ў бягучым сезоне Павел Санковіч таксама некалькі разоў узнімаўся на п'едэстал гонару. На першым турніры ў Францыі ён заваяваў тры медалі, у Берліне ў яго скарбонцы адна ўзнагарода, у Маскве - дзве.

На мінулых Алімпійскіх гульнях у Рыа Павел Санковіч, вучань Генадзя Вішнякова, выступаў на дыстанцыі 100 м батэрфляем у 50-метровым басейне і заняў 28-е месца (53,00 сек).

Этап Кубка свету па плаванні ў Дубаі прадоўжыцца да 5 кастрычніка. У вячэрняй праграме турніру Павел Санковіч выступіць у фінале на дыстанцыі 100 батэрфляем і 50 м на спіне. Таксама спаборніцтвы этапу Кубка свету ў бягучым сезоне адбудуцца ў горадзе Доха, у Сінгапуры, Токіа і Гангконгу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі