VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Крс 2015

Беларусь пасадзіць у штаб-кватэры ААН Дрэва міру і адзінства

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пасадзіць у штаб-кватэры ААН Дрэва міру і адзінства. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Андрэя Дапкюнаса са старшынёй Генеральнай Асамблеі ААН Сэмам Кутэса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі ў штаб-кватэры ААН шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі над фашызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны. "Сэм Кутэса даў згоду правесці пад сваёй эгідай ініцыіраваную Беларуссю цырымонію пасадкі ў штаб-кватэры ААН Дрэва міру і адзінства", - праінфармавалі ў прэс-службе. Гэту ідэю Беларусі падтрымалі паслы 43 краін, якія накіравалі адпаведны зварот старшыні Генасамблеі ААН і Генеральнаму сакратару ААН.

Цырымонія адбудзецца 5 мая напярэдадні ўрачыстага пасяджэння, прысвечанага ўшанаванню памяці ўсіх ахвяр Другой сусветнай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход