Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Май 2020

Беларусь паднялася ў сусветным рэйтынгу паштовых службаў на 21-е месца

Беларусь паднялася ў сусветным рэйтынгу паштовых службаў на 21-е месца
Фота з архiва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паднялася ў сусветным рэйтынгу паштовых службаў на 21-е месца са 172 краін, паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белпошта".

Рэйтынг развіцця паштовай сувязі склаў Сусветны паштовы саюз. У папярэдняй справаздачы Беларусь займала 32-е месца са 173 краін.

Беларусь размясцілася паміж Славакіяй (20-е месца) і Малдовай (22-е месца). Што датычыцца краін-суседак, то Польшча размясцілася на 11-м месцы, Расія - 16-м, Літва - 30-м, Украіна - 37-м, Латвія - 55-м.

Узначальваюць рэйтынг Швейцарыя, Нідэрланды і Германія. У топ-10 таксама ўвайшлі Японія, Францыя, Аўстрыя, Вялікабрытанія, ЗША, Канада і Новая Зеландыя.

Спіс складзены на аснове чатырох параметраў развіцця - надзейнасць, ахоп, рэлевантнасць і ўстойлівасць паштовых аператараў. У нашай краіне "Белпошта" мае статус назначанага аператара для міжнароднай паштовай сувязі ў адпаведнасці з актамі Сусветнага паштовага саюза, што дае магчымасць абменьвацца паштовымі адпраўленнямі са 192 краінамі і тэрыторыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі