У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2015

Беларусь па колькасці насельніцтва займае 16-е месца ў Еўропе і 5-е - у СНД

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па колькасці насельніцтва займае 92-е месца ў свеце, 16-е месца - сярод еўрапейскіх дзяржаў, 5-е месца - сярод краін СНД. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Колькасць насельніцтва Мінска - 1 млн 938 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі (20,4 працэнта). Сярод абласцей лідзіруе Гомельская, дзе пражывае амаль кожны сёмы жыхар. Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на пачатак 2015 года склала 9 млн 481 тыс. чалавек.

Статыстычны агляд падрыхтаваны да Сусветнага дня народанасельніцтва. Паводле даных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, 11 ліпеня 1987 года насельніцтва Зямлі склала прыкладна 5 млрд чалавек - гэты дзень быў умоўна названы Днём пяці мільярдаў. У 1989 годзе ААН заснавала міжнароднае свята - Сусветны дзень народанасельніцтва, які штогод адзначаецца 11 ліпеня. Паводле даных ААН, апублікаваных у красавіку бягучага года, за апошнія 25 гадоў колькасць насельніцтва свету павялічылася на 2 млрд чалавек - з 5,3 млрд у 1990 годзе да 7,3 млрд у 2015-м.

Нягледзячы на зніжэнне тэмпаў прыросту насельніцтва планеты, яго колькасць па-ранейшаму ўзрастае, павялічваючыся на 81 млн чалавек у год. І да 2030 года, на думку экспертаў ААН, насельніцтва планеты складзе 8,4 млрд чалавек. Пры гэтым да 2030 года прагназуецца зніжэнне колькасці еўрапейскага насельніцтва (менш як на 1 працэнт), ва ўсіх астатніх рэгіёнах чакаецца павелічэнне колькасці насельніцтва сама меней на 10 працэнтаў. На долю Афрыкі, дзе да 2030 года будзе пражываць амаль пятая частка насельніцтва планеты, будзе прыпадаць больш як 40 працэнтаў абсалютнага прыросту насельніцтва. Паводле прагнозаў, у 2015-2030 гадах ва ўсім свеце будзе народжана 2,1 млрд дзяцей, што на 2 працэнты перавысіць агульную колькасць тых, хто нарадзіўся ў папярэдні 15-гадовы перыяд. Прыкладна кожнае другое дзіця з'явіцца на свет у Азіі, кожнае трэцяе - у Афрыцы.

Цяпер самая многанаселенная краіна свету - Кітай, тут пражывае 1 млрд 357 млн чалавек. Другое месца займае Індыя з насельніцтвам 1 млрд 252 млн чалавек, на трэцім месцы - ЗША (316 млн), потым Інданезія (250 млн). Самай маленькай па колькасці насельніцтва дзяржавай з'яўляецца Ватыкан - каля 1 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс