Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Feb 2020

Беларусь не разглядае магчымасць забароны на ўезд іншаземцаў, якія наведалі Кітай

Беларусь не разглядае магчымасць забароны на ўезд іншаземцаў, якія наведалі Кітай
Фота з архiва

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не разглядае магчымасць забароны на ўезд у краіну замежных грамадзян, якія наведалі КНР, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

"З улікам апошніх рэкамендацый СААЗ закрыццё граніц у Беларусі пакуль не разглядаецца", - адзначыла Юлія Барадун.

Як адзначаў раней міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, у беларусаў няма падстаў для панікі. "Самая дзейсная форма барацьбы з панікай - інфармаванне. Не спрабуем нічога ўтаіць. Мы максімальна адкрыты. І гэта на сённяшні момант пазіцыя Міністэрства аховы здароўя, паколькі адсутнасць інфармацыі спараджае розныя чуткі і панічныя настроі. У нас ёсць сайт, магчымасць звароту грамадзян, мы прадстаўлены ў сацсетках. Калі нашых грамадзян хвалююць нейкія пытанні, то можна звяртацца непасрэдна ў міністэрства", - сказаў ён.

Выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19, у Беларусі не зарэгістраваны. Разам з тым з 30 студзеня пераведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці работа ўсёй санітарна-эпідэміялагічнай службы, хуткай медыцынскай дапамогі, амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацый аховы здароўя.

У рэспубліцы навучаюцца амаль 5 тыс. кітайскіх студэнтаў, большасць з якіх у сувязі з успышкай каранавіруса не выязджалі на канікулы ў Кітай і не пакідалі межаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі