Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2018

Беларусь на зімовай Паралімпіядзе-2018 прадставяць 15 спартсменаў, сцяганосцам будзе Людміла Ваўчок

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ХІІ зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане 15 беларускіх спартсменаў выступяць у двух відах спорту - біятлоне і лыжных гонках. Аб гэтым расказаў сёння старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель на цырымоніі провадаў каманды ў Мінскай гарадской ратушы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сцяганосцам Паралімпійскай зборнай Беларусі на цырымоніі адкрыцця 9 сакавіка будзе шматразовая чэмпіёнка і прызёр Паралімпіяд і чэмпіянатаў свету Людміла Вaўчок, капітанам каманды стане яшчэ адзін тытулаваны паралімпіец Дзмітрый Лобан. Акрамя вопытных атлетаў, якія будуць змагацца за ўзнагароды, у складзе беларускай дружыны 6 дэбютантаў Паралімпійскіх гульняў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў пажадаў усім спартсменам поспехаў на спаборніцтвах у Пхёнчхане. Ён падкрэсліў, што беларускія паралімпійцы павінны паказаць усім, як трэба пераадолець сябе і дабівацца поспехаў у спорце на самых прэстыжных міжнародных спаборніцтвах. Максім Рыжанкоў таксама адзначыў, што балець за нашых паралімпійцаў балельшчыкі будуць не менш, чым за спартсменаў, якія выступалі на нядаўніх зімовых Гульнях у Пхёнчхане.

Алег Шэпель таксама пажадаў удачы паралімпійцам і сказаў, што для падрыхтоўкі да галоўных стартаў дзяржава зрабіла ўсё магчымае і цяпер трэба пастарацца паказаць высокія рэзультаты. Першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў лічыць, што паралімпійская каманда падышла да стартаў у Пхёнчхане ў поўным узбраенні, спартсмены гатовы змагацца за месцы на п'едэстале гонару.

Першая група беларускай дэлегацыі адправіцца ў Пхёнчхан сёння, другая - 2 сакавіка, яшчэ некалькі чалавек вылецяць у Рэспубліку Карэя 6 сакавіка. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця Паралімпіяды пройдуць на тым жа стадыёне, дзе адбыліся такія ж мерапрыемствы XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў.

Цяперашнія Гульні пройдуць з 9 па 18 сакавіка на арэнах, дзе спаборнічалі ўдзельнікі Алімпіяды-2018. Паралімпійцы разыграюць 80 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту. За медалі будуць весці барацьбу каля 700 прадстаўнікоў 48 алімпійскіх каманд. Расійскія паралімпійцы выступяць у Пхёнчхане пад нейтральным сцягам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі