Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Стд 2019

Беларусь на "Еўрабачанні-2019" выступіць у першым паўфінале

Беларусь на
Фота stmegi.com

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" выступіць у першым паўфінале, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на вынікі жараб'ёўкі, якія размешчаны на сайце музычнага спаборніцтва.

Разам з беларускім канкурсантам свае песні ў першай частцы паўфіналу прадставяць артысты са Славеніі, Чэхіі, Чарнагорыі, Кіпра, Сербіі, Фінляндыі, Польшчы і Венгрыі. У другой частцы шоу на сцэну выйдуць прадстаўнікі Эстоніі, Партугаліі, Сан-Марына, Ісландыі, Грузіі, Аўстраліі, Бельгіі, Украіны і Грэцыі.

У другім паўфінале гледачы ўбачаць музыкантаў са Швейцарыі, Швецыі, Ірландыі, Аўстрыі, Малдовы, Латвіі, Румыніі, Даніі, Арменіі, Албаніі, Азербайджана, Македоніі, Нарвегіі, Расіі, Нідэрландаў, Харватыі, Літвы і Мальты.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання-2019" традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Усяго ў гэтым годзе ў конкурсе прымуць удзел 42 краіны. У кожным паўфінале па 18 краін. Краіны "Вялікай пяцёркі" - Італія, Іспанія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія, а таксама арганізатар конкурсу бягучага года Ізраіль аўтаматычна трапляюць у фінал, аднак яны таксама трансліруюць паўфіналы і галасуюць за іх удзельнікаў. Іспанія, Францыя і Ізраіль будуць ацэньваць канкурсантаў першага паўфіналу, а Германія, Італія і Вялікабрытанія - другога.

Парадкавыя нумары ўдзельнікаў абодвух паўфіналаў будуць вызначаны пазней рашэннем прадзюсараў шоу. Такая сістэма размеркавання канкурсантаў у паўфіналах дзейнічае ўжо некалькі гадоў і дае магчымасць арганізатарам рабіць шоу эфектным і ўнікальным.

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, у Беларусі прадаўжаецца прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу. Менш як за тыдзень з моманту аб'яўлення адбору ў адрас медыяхолдынга паступіла 31 заяўка з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Італіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі і ЗША. Як правіла, найбольшая колькасць заявак паступае ў апошнія дні прыёму, але некаторыя ўдзельнікі адбораў мінулых гадоў ужо ўключыліся ў конкурсную гонку. Сярод іх - Анжаліка Пушнова, Michael Soul (Міхаіл Сасуноў) і група "PROвакацыя".

Апошні дзень прыёму заявак - 31 студзеня 2019 года. Артыстам неабходна падаваць свае заяўкі ў электронным выглядзе на сайце арганізатара www.tvr.by.

4 лютага пройдзе праслухоўванне ўсіх прэтэндэнтаў, і фокус-група падвядзе вынікі адборачнага тура. Простай большасцю галасоў будуць вызначаны дзесяць выканаўцаў для ўдзелу ў фінале. Колькасць удзельнікаў, адабраных для фіналу, можа быць зменена рашэннем арганізатара па прапанове фокус-групы. У час праслухоўвання на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by будзе анлайн-трансляцыя.

Фінал пройдзе не пазней за 8 сакавіка 2019 года ў прамым тэлевізійным эфіры ў фармаце шоу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі