У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2016

Беларусь можа паўторна прыняць чэмпіянат свету па хакеі

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа паўторна прыняць чэмпіянат свету па хакеі, паведаміў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Максім Рыжанкоў 30 сакавіка ў эфіры тэлепраграмы "Актуальнае інтэрв'ю" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Ідзе вельмі сур'ёзная прапрацоўка пытання аб паўторным правядзенні ў нас чэмпіянату свету па хакеі ў 2020, 2021 або 2022 годзе. Прынамсі, адпаведныя сігналы мы для Міжнароднай федэрацыі хакея вызначылі", - адзначыў Максім Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, абмяркоўвалася магчымасць аб правядзенні ў Беларусі чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы ў 2019 годзе. "Гэта яшчэ трэба замацаваць падачай адпаведнай заяўкі", - растлумачыў Максім Рыжанкоў. Акрамя таго, Мінск рыхтуецца прыняць Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль у 2019-м.

"Мы таксама вядзём размову аб правядзенні ў бліжэйшы час аднаго-двух маштабных спаборніцтваў па баскетболе ў нашай краіне. Гандбалісты вельмі сур'ёзна працуюць над правядзеннем юніёрскага чэмпіянату свету ў Беларусі", - расказаў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску