У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Лют 2019

Беларусь, Літва і Польшча маюць намер сумесна правесці мужчынскі ЧЕ-2026 па гандболе

Беларусь, Літва і Польшча маюць намер сумесна правесці мужчынскі ЧЕ-2026 па гандболе
Фота з архіву

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбольныя федэрацыі Беларусі, Літвы і Польшчы збіраюцца падаць сумесную заяўку на правядзенне мужчынскага чэмпіянату Еўропы 2026 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі гандбола.

Бакі дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб супрацоўніцтве па гэтым пытанні і хутка накіруюць адпаведныя дакументы ў Еўрапейскую федэрацыю гандбола. Пасля гэтага гандбольныя федэрацыі трох краін прадоўжаць дэталёвую прапрацоўку ўсіх пытанняў, звязаных з правядзеннем кантынентальнага першынства.

Ініцыятарам сумеснага правядзення ЧЕ-2026 з'яўляецца Польшча, якая ўжо мае вопыт арганізацыі такіх турніраў - у 2016 годзе ў 6 яе гарадах прымалі мужчынскі гандбольны чэмпіянат Старога Свету. Акрамя таго, у 2020 годзе палякі сумесна з Аўстрыяй і Швецыяй зноў будуць прымаць лепшыя мужчынскія дружыны Еўропы, а ў 2023 годзе на арэнах Польшчы і Швецыі пройдуць матчы чэмпіянату планеты сярод мужчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс