Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Чэр 2022

Беларус Ілья Івашка стаў чвэрцьфіналістам тэніснага турніру ў Хертагенбасе

Беларус Ілья Івашка стаў чвэрцьфіналістам тэніснага турніру ў Хертагенбасе

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (49-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшаў у чвэрцьфінал турніру катэгорыі АТР-250 у нідэрландскім Хертагенбасе з прызавым фондам 848,1 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

9 чэрвеня ў 1/8 фіналу беларус за паўтары гадзіны абыграў фінскага тэнісіста Эміла Руусувуоры (62) - 6:4, 6:2. У чвэрцьфінале Ілья Івашка сустрэнецца з другой ракеткай планеты расіянінам Даніілам Мядзведзевым. На старце турніру Ілья Івашка перамог амерыканца Макензі Макдональда (51) - 6:3, 6:7 (8:10), 6:1.

Таксама 9 чэрвеня ў жаночым турніры шостая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка перамагла нідэрландскую тэнісістку Арыяну Хартана (172) - 6:2, 6:3. У чвэрцьфінале саперніцай лепшай беларускай тэнісісткі будзе бельгійка Элісан ван Эйтванк (46). У першым раўндзе Арына Сабаленка абыграла ў двух сэтах украінскую тэнісістку Кацярыну Байндль (142-і нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:4, 6:1.

Спаборніцтвы на адкрытых травяных кортах Хертагенбаса завершацца 12 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі