Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Крс 2017

Беларус Канстанцін Куроўскі заваяваў залаты медаль на юніёрскім ЧС па цяжкай атлетыцы ў Бангкоку

Беларус Канстанцін Куроўскі 11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Канстанцін Куроўскі заваяваў залаты медаль у дваябор'і на юніёрскім чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Бангкоку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі звыш 94 кг прадстаўнік Гродзенскай школы цяжкай атлетыкі змог паспяхова выканаць усе тры спробы ў рыўку, паказаўшы ў выніку рэзультат 165 кг. Удачна для беларуса склалася і другое практыкаванне - штуршок. Яго рэзультат - 195 кг. У выніку Канстанцін Куроўскі набраў у дваябор'і 360 кг (165+195 кг) і апярэдзіў на восем кілаграмаў бліжэйшага канкурэнта Дзмітрыя Гагічаева з Расіі - 352 кг (155+197 кг). Бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату свету стаў іранец Махамедрэза Рашані - 347 кг (156+191 кг).

Залаты медаль Канстанціна Куроўскага стаў адзіным для беларускай каманды ў дваябор'і. Як паведамлялася, чацвёртае месца на турніры ў Бангкоку заняла беларуска Сюзанна Валадзько (вагавая катэгорыя да 58 кг). У спаборніцтвах сярод юніёраў у катэгорыі да 69 кг беларус Ілья Жарноўскі на чэмпіянаце свету заняў пятае месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі