Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Feb 2018

Беларус Юрый Жукоўскі заваяваў тытул чэмпіёна свету па кікбоксінгу

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі атлет Юрый Жукоўскі заваяваў тытул чэмпіёна свету па кікбоксінгу па версіі WAKO Pro вагавой катэгорыі да 64,5 кг, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тытульны бой адбыўся ў Вроцлаве. Сапернікам беларуса стаў тытулаваны Эліяс Янкоўскі з Польшчы. "У першым раўндзе Юрый Жукоўскі змог адправіць апанента ў накдаўн, але затым правёў няўдачны прыём, кікбаксёры сутыкнуліся галовамі, з-за чаго ў нашага атлета здарылася рассячэнне брыва. Рану хутка зашылі, але нават у такіх умовах беларус змог навязаць Янкоўскаму сваю тактыку вядзення паядынку. Па вынікаў пяці раўндаў суддзі аддалі перамогу Жукоўскаму па ачках", - расказаў галоўны трэнер зборнай Беларусі па кікбоксінгу Міхаіл Сцяпанаў.

Бой беларускага і польскага атлетаў стаў адным з цэнтральных на арэне ў Вроцлаве, на якім сабралося больш за 5 тыс. гледачоў. Юрый Жукоўскі з'яўляецца таксама двухразовым чэмпіёнам Еўропы і чэмпіёнам свету па кікбоксінгу версіі W5. Гэты тытул беларус заваяваў у 2014 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі