Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Dec 2020

Беларус Ягор Шрамкоў выйграў два медалі на ЧЕ па спартыўнай гімнастыцы ў Мерсіне

Беларус Ягор Шрамкоў выйграў два медалі на ЧЕ па спартыўнай гімнастыцы ў Мерсіне
Фота БАГ

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ягор Шрамкоў выйграў два медалі на чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы, які завяршыўся ў Мерсіне (Турцыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі атлет быў заяўлены ў двух відах праграмы - апорным скачку і вольных практыкаваннях і абодва разы трапіў на п'едэстал спаборніцтваў. Найбольшага поспеху выхаванец магілёўскай гарадской СДЮШАР "Багіма" дабіўся ў першым з іх, выйграўшы серабро. Прабіўшыся ў фінал, Ягор Шрамкоў зарабіў ад суддзяў ацэнку 14,700 бала. Абысці яго змог толькі ўкраінец Ігар Радзівілаў (14,733). Бронза на рахунку ізраільскага спартсмена ўкраінскага паходжання Арцёма Далгапята (14,483).

У вольных практыкаваннях першынстваваў Арцём Далгапят (15,000). Другое месца заняў харват Аўрэль Бенавіч (14,600). У Ягора Шрамкова 3-е месца і ацэнка 14,533 бала. Адзначым, што магіляўчанін быў лепшым у кваліфікацыі (15,033), але паўтарыць свой поспех ужо ў фінальнай стадыі спаборніцтваў не змог.

Пасля паспяховага для Аляксандра Царэвіча кантынентальнага форуму ў 2013 годзе, дзе ён выйграў бронзу ў практыкаваннях на перакладзіне, беларускія гімнасты медалёў на еўрапейскіх чэмпіянатах не выйгравалі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі