У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Ліп 2017

Беларус Яўген Каралёк выйграў залаты медаль маладзёжнага ЧЕ па веласпорце на трэку

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Яўген Каралёк выйграў залаты медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў і моладзі (U-23) па веласпорце на трэку, які праходзіць у Партугаліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адным з відаў трэкавых гонак - скрэтчы (масавы старт на 15 км) Яўген Каралёк заняў першае месца, апярэдзіўшы датчаніна Нікласа Ларсена, які заняў другое месца, і расіяніна Максіма Піскунова, які завяршыў гонку трэцім.

Для беларускай каманды - гэта першая ўзнагарода на кантынентальным першынстве ў Партугаліі. Яўген Каралёк, які выступае таксама за велакаманду "Мінск", добра вядомы спецыялістам як моцны шашэйны гоншчык. У пачатку ліпеня ён стаў пераможцам "Гран-пры Мінска". Гонка прайшла па праспекце Пераможцаў і фінішавала каля Палаца спорту.

Чэмпіянат Еўропы па веласпорце сярод моладзі завершыцца 23 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску