Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Jul 2017

Беларус Генадзь Караткевіч чацвёрты раз выйграў спаборніцтвы па праграмаванні "Яндэкс"

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Генадзь Караткевіч чацвёрты раз выйграў чэмпіянат па спартыўным праграмаванні "Яндэкс.Алгарытм", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

Заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце падалі больш як 4,8 тыс. чалавек з некалькіх дзясяткаў краін, у фінал змаглі прабіцца толькі 25 праграмістаў. У заключным раўндзе спаборніцтва яны павінны былі за 2,5 гадзіны знайсці рашэнні шасці задач. Мацнейшым за ўсіх аказаўся беларус Генадзь Караткевіч, які раней выйграваў гэта спаборніцтва тры гады запар: у 2013, 2014 і 2015 гадах. У якасці прыза за перамогу ў бягучым годзе ён атрымаў 300 тыс. расійскіх рублёў.

Генадзь Караткевіч - выпускнік гомельскай гімназіі, цяпер навучаецца на шостым курсе Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. На яго рахунку мноства перамог на расійскіх і міжнародных спаборніцтвах па праграмаванні, уключаючы Google Code Jam, VK Cup, Russian Code Cup і Facebook Hacker Cup. Цяпер ён займае першы радок у рэйтынгу спартыўных праграмістаў CodeForces.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі