Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліс 2015

Беларусь гатова падключыцца да рэканструкцыі трэніровачнай базы ЧС-2018 па футболе ў Рошчыне

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова падключыцца да рэканструкцыі трэніровачнай базы чэмпіянату свету па футболе 2018 года ў Рошчыне Ленінградскай вобласці. Аб гэтым паведаміў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на пасяджэнні сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што ў структуры тавараабароту Беларусі і Ленінградскай вобласці значную долю павінны займаць паслугі, перш за ўсё ў галіне будаўніцтва. "Беларускія праектныя і будаўнічыя арганізацыі гатовы да выканання работ у Ленінградскай вобласці як у жыллёвым, так і дарожным будаўніцтве. Нам вядома аб планах Ленінградскай вобласці суфінансаваць рэканструкцыю інфраструктуры ключавой трэніровачнай базы чэмпіянату свету па футболе 2018 года ў пасёлку Рошчына. Работы, якія прадугледжваецца правесці, пад сілу і беларускім спецыялістам. Разлічваем, што ленінградскі бок прадаставіць нам магчымасць паўдзельнічаць у адпаведным конкурсе", - дадаў ён.

Што датычыцца тавараабароту паміж Беларуссю і Ленінградскай вобласцю, то ў 2014 і 2015 гадах ён крыху знізіўся, аднак, паводле слоў Васіля Мацюшэўскага, у будучым гэта тэндэнцыя будзе зменена. Прадаўжаючы тэму, першы віцэ-прэм'ер выказаў меркаванне, што ў цяперашніх умовах камісіі па развіцці супрацоўніцтва трэба выпрацаваць больш гібкую сістэму каардынацыі ўлады і бізнесу, накіраваць іх намаганні ў агульнае рэчышча для ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязей. "Неабходна максімальна хутка рэагаваць на негатыўныя эканамічныя выклікі, у тым ліку пашыраць гандлёвую карзіну і заахвочваць супрацоўніцтва ў сферах, якія могуць стаць лакаматывам далейшага эканамічнага росту", - падкрэсліў ён. У прыватнасці, неабходна паглыбляць супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, развіцці выставачнай і кірмашовай дзейнасці. Актыўны ўдзел у гэтых працэсах павінны прымаць малы і сярэдні бізнес, навуковыя арганізацыі.

У сваю чаргу губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка пацвердзіў гатоўнасць інтэнсіфікаваць узаемадзеянне ў розных сферах. "Ленінградскай вобласці вельмі важны кантакты з рэгіёнамі Беларусі. У нас склаліся дружалюбныя і даверныя адносіны, якія з'яўляюцца залогам надзейнага партнёрства і паспяховага выканання задач", - заявіў Аляксандр Драздзенка.

Па выніках пасяджэння бакі дамовіліся распрацаваць і ўзгадніць праект Праграмы гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Ленінградскай вобласці на 2016-2018 гады. Гэты дакумент плануецца падпісаць у першым паўгоддзі 2016 года. У ходзе пасяджэння адзначана, што рэалізацыя папярэдняй праграмы садзейнічала пашырэнню гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Ленінградскай вобласцю, вынікі ўзаемнага гандлю сведчаць аб значным патэнцыяле для нарошчвання паставак харчовых і нехарчовых тавараў, грузавой, пасажырскай, камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі беларускай вытворчасці ў Ленінградскую вобласць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі