Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Май 2015

Беларусь атрымала доступ да самых сучасных міжнародных стандартаў прафадукацыі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала доступ да самых сучасных міжнародных стандартаў прафесійнай адукацыі. Аб гэтым паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (РІПА) доктар педагагічных навук, прафесар Аркадзь Шкляр.

"Удзел у міжнародным руху WorldSkills стане якасна новай прыступкай у развіцці ўсёй сістэмы прафесійнай адукацыі ў Беларусі з улікам лепшых міжнародных стандартаў", - перакананы прафесар.

Паводле яго слоў, напрацоўкі сістэмы WSI ў Беларусі ўжо ўлічваюцца. WorldSkills не толькі развівае прафесійныя навыкі і кампетэнцыі, але і фарміруе прафесійныя стандарты ў прадстаўленых на чэмпіянаце галінах вытворчасці. Стандарты фарміруюцца прафесійнай супольнасцю - лепшымі экспертамі-практыкамі з розных краін свету.

"Уступіўшы ў WorldSkills, Беларусь атрымала доступ да самых сучасных кампетэнцый, якія ўводзяцца ў адукацыйныя стандарты па ўсім свеце", - падкрэсліў Аркадзь Шкляр.

У гэтым годзе Беларусь упершыню прыме ўдзел у 43-м чэмпіянаце прафмайстэрства WorldSkills International, які пройдзе ў жніўні ў бразільскім Сан-Паўле. Паводле слоў Аркадзя Шкляра, РІПА як нацыянальны аператар WSI на працягу года вёў актыўную работу па падрыхтоўцы нацыянальнай каманды. Беларускія эксперты за гэты час наведалі нацыянальныя і міжнародныя чэмпіянаты прафесійнага майстэрства па сістэме WSI ў Фінляндыі, Францыі, Расіі, Генеральную асамблею WSI ў швейцарскім Люцэрне.

Для ўдзельнікаў каманды былі арганізаваны вучэбныя зборы і трэнінгі па ўсіх конкурсных кампетэнцыях, стажыроўкі на прадпрыемствах рэспублікі, а таксама замежныя стажыроўкі па выкананні кваліфікацыйных работ у адпаведнасці са стандартамі WorldSkills на абсталяванні кампаній - сусветных лідараў па якасці, прадукцыйнасці і энергаэфектыўнасці, у тым ліку ў ЗША. У бягучым годзе маладыя беларусы стажыраваліся ў Германіі, Італіі, Нідэрландах і Фінляндыі. Цяпер моладзь адточвае майстэрства па сталярнай справе ў Францыі.

Своеасаблівай трэніроўкай перад галоўным прафесійным спаборніцтвам у Бразіліі стаў удзел 5-7 мая бягучага года ў фінскім нацыянальным чэмпіянаце рабочых прафесій Taitaja. Сур'ёзнай падрыхтоўкай да гэтай падзеі стане таксама конкурс WorldSkills СНД, які пройдзе 19-23 мая ў Казані (Расія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі