У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Стд 2017

Беларус Арцём Башлакоў заняў другое месца ў фрыстайле на зімовай Універсіядзе ў Алматы

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы медаль у скарбонку студэнцкай зборнай Беларусі на XVIII зімовай Сусветнай універсіядзе ў Алматы прынёс Арцём Башлакоў, заняўшы другое месца ў турніры па фрыстайле, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус у фінале паказаў рэзультат 90,94 бала. Арцёма Башлакова ў падагульняючым пратаколе змог апярэдзіць толькі кітаец Лі Жанлінь - 97,99 бала. Бронзавым прызёрам універсіяды стаў таксама прадстаўнік Паднябеснай Гуа Жымінь - 90,94 бала. У турніры сярод жанчын лепшай стала Жу Іньінь - 64,09 бала. Беларуска Вера Ляшкевіч спынілася за крок ад п'едэстала, заняўшы чацвёртае месца - 50,96 бала.

Сёння ў Алматы выступілі і іншыя беларускія спартсмены-студэнты. Гарналыжніца Марыя Шканава заняла восьмае месца ў супергіганце. Лыжніца Настасся Майнгарт стала 11-й у гонцы на 5 км.

Беларускія студэнты-спартсмены на ўніверсіядзе ў Алматы выступяць таксама ў біятлоне, канькабежным спорце і фігурным катанні (танцы на лёдзе).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс