Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Чэр 2016

Беларус Аляксандр Грынкевіч-Суднік стаў чатырохразовым чэмпіёнам свету па класічным паўэрліфтынгу

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Аляксандр Грынкевіч-Суднік стаў чатырохразовым чэмпіёнам свету па класічным паўэрліфтынгу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФСТ "Дынама".

Турнір прайшоў у амерыканскім Кіліне. Спартсмен з Баранавіч змог па суме трохбор'я выйграць залаты медаль. На старце сусветнага форуму Аляксандру Грынкевічу-Судніку не было роўных у прысяданнях. У трэцяй спробе ў гэтым практыкаванні беларусу ўдалося справіцца з вагой 257,5 кг, у жыме штангі ад грудзей ён стаў чацвёртым - 170 кг. Вырашальнымі ў перамозе ў трохбор'і сталі спаборніцтвы ў цязе. Атлет, які прадстаўляў на турніры таварыства "Дынама", справіўся з вагой 302,5 кг.

"На чэмпіянаце свету па класічным паўэрліфтынгу канкурэнцыя была вельмі высокай. Нягледзячы на тое, што ўжо тройчы станавіўся першым, абараніць тытул і ўзняцца на верхнюю прыступку п'едэстала гонару заўсёды складаней, чым выйграць упершыню. Лёс залатога медаля вырашаўся ў апошняй спробе ў цязе. Мне ўсё ўдалося зрабіць, дзякуй трэнерам і кіраўніцтву таварыства "Дынама" за дапамогу ў падрыхтоўцы да чэмпіянату", - адзначыў Аляксандр Грынкевіч-Суднік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі