Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Jun 2015

Беларусь абышла ў рэйтынгу якасці жыцця Расію, Казахстан і Арменію

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэйтынгу якасці жыцця, складзеным Numbeo, Беларусь заняла 54-ю пазіцыю, апярэдзіўшы партнёраў па ЕАЭС - Расію, Казахстан і Арменію.

Расія заняла 72-е месца ў рэйтынгу якасці жыцця, Казахстан - 63-е месца, Арменія размясцілася на 60-й пазіцыі.

На 55-м радку апынулася Балгарыя, на 57-м Грузія, на 58-м Сербія, на 66-м Малдова, на 75-м Украіна.

Лідарам спіса ад Numbeo стала Швейцарыя, другое месца належыць Германіі, трэцяе - Швецыі. У ТОП-10 таксама трапілі ЗША, Фінляндыя, Данія, Аўстрыя, Аўстралія, Канада і Новая Зеландыя. Эстонія займае 21-ы радок, Літва - 32-і, Латвія - 39-ы.

Увогуле ў спісе прадстаўлена 86 краін, апошняе месца ў Венесуэлы.

Numbeo - гэта найбуйнейшая ў свеце база кантэнту, прысвечанага гарадам і краінам. Даныя збіраліся з дапамогай анлайн-даследаванняў, без выкарыстання афіцыйных урадавых справаздач. Праект прадастаўляе актуальную інфармацыю ад карыстальнікаў аб кошце і ўмовах жыцця, цэнах на нерухомую маёмасць, аб ахове здароўя і злачыннасці, аб транспарце і забруджванні навакольнага асяроддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі