Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Крс 2016

Беларусь аблягчае візавы рэжым для грамадзян ААЭ

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь аблягчае візавы рэжым для грамадзян Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 156, які Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Указ устанаўлівае бязвізавы парадак уезду і выезду для грамадзян ААЭ, якія маюць сапраўдныя пашпарты або іншыя дакументы, што іх замяняюць, прызначаныя для выезду за мяжу і выдадзеныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі ААЭ.

Бязвізавы парадак устаноўлены і для транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Беларусі, а таксама для часовага знаходжання ў краіне на тэрмін не большы за 30 сутак з дня ўезду пры праходжанні праз міжнародныя пункты пропуску, адкрытыя для міжнародных зносін.

Ва ўказе вызначана, што грамадзяне ААЭ, якія маюць сапраўдныя пашпарты або іншыя дакументы, што іх замяняюць, прызначаныя для выезду за мяжу, у добраахвотным парадку рэгіструюцца ў органах рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання, калі яны знаходзяцца ў краіне не больш за 30 сутак з дня ўезду.

Прадаўжэнне часовага знаходжання ў Беларусі грамадзян ААЭ звыш гэтага тэрміну і іх рэгістрацыя ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі